З мэтай захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміравання ў выхаванцаў устойлівага інтарэсу да роднага слова ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 53 г. Магілёва” у 2026/2027 навучальным годзе ажыццяўляецца тэматычны праект “Скарбонка роднага слова”. У рамках праекта кожны тыдзень месяца прысвечаны замацаванню з выхаванцамі пэўнага слова на беларускай мове.
Слова тыдня “Цацкі” (02.11 – 06.11.2026 г.)
З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення і творчага ўяўлення, з выхаванцамі праводзяцца дыдактычныя гульні і практыкаванні “Знайдзі цацку”, “Адгадай, чья цацка”, “З чаго зроблена цацка”,“З якой цацкай нельга гуляць”, “Магазін цацак”, “Беларускія цацкі”, “Цацкі ў нашай групе”; сюжэтна-ролевыя гульні: “Наводзім парадак у хаце”, “Цацкі схаваліся”; маляванне “Пірамідка”, “Любімая цацка”; лепка “Мячыкі”,”Ванька-Ўстанька”, “Мамая любімая цацка”; разглядванне ілюстрацый Н. Селешука да верша Т. Кляшторнай “Паўцякалі цацкі”, разглядванне вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускія цацкі”; музычна-дыдактычныя гульні “Бегаў зайка шэранькі”, “Мішанька”; чытанне, драматызацыя беларускіх народных песень, пацешк, казак “Іграў я на дудцы”, “Бычок”, “Кукарэку, певунок”, “Верабей і мыш”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Кот Максім”, В. Хомчанка “Білеты ў цырк”.


























