Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён. Падчас святак калядоўшчыкі ходзяць па дамах і жадаюць гаспадарам шчасця, здароўя, дабрабыту на ўвесь год.
Завітала Каляда і да выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 53 г. Магілёва”. Лявон з Лявонихай, Павадыр, Каза, Цыганка, Мядзведзь разам з дзецьмі спявалі песні, гулялі ў рухомыя гульні. Мядзведзь весяліў малых, паказваў ім, як бабы прыхарошваюцца, дзяўчынкі і хлопчыкі скачуць. Каза хітравала і прасіла сала. А Лявоніха частавала малых смачнымі блінамі…
Дзіцячы смех, атмасфера свята, якая не пакідала у гэтыя дні дзіцячы сад, яшчэ раз напамінаюць нам, дарослым пра тое, што дзяцінства бывае толькі раз.
Кіркалава Людміла Кірылаўна,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці