Сустракаем Каляду!

Сустракаем Каляду!

З даўніх часоў беларусы з асобай павагай адносяцца да фальклорных святаў. Адным з самых вядомых нам з дзяцінства з’яўляюцца каляды. Мабыць таму, што адзначаюцца адразу пасля сустрэчы Новага года… і заўсёды нясуць агеньчык таямнічасці.

 Сустрэча з Калядой служыць прыметай на добры год, шчаслівы і багаты. Аб гэтым ведаюць і дашкаляты ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 53 г.Магілёва”. На святкі да малых у госці завіталі калядоўшчыкі: Лявон з Лявонихай, Павадыр, Каза, Цыганка, Мядзведзь. Разам з дзецьмі спявалі песні, гулялі ў рухомыя гульні. Мядзведзь весяліў малых, паказваў ім, як бабы прыхарошваюцца, мужыкі ідуць на кірмаш. Развітваючыся, калядоўшчыкі пажадалі ўсім здароўя, усмешак, бадзёрасці на ўвесь бягучы год.

Кіркалава Людміла Кірылаўна

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Обсуждение закрыто.